«І я пайшоў у швейку». Мянчук кінуў IT-кампанію, каб ствараць зручныя рэчы

Уласьнік і стваральнік брэнду «Самае маё» Дзьмітрый Болашэў расчараваўся ў праграмаваньні і вырашыў вырабляць карысныя ў побыце рэчы, якія можна фізычна памацаць.

Пачалося з чахлоў і торбаў. Паступова Дзьмітрый стварыў кампанію і займеў уласны офіс. Запазычыўшы з IT-cфэры прынцып аўтсорсу, ён, у залежнасьці ад колькасьці замоваў, наймае да некалькіх дзясяткаў швачак, якія працуюць у розных частках Менску. Кожную рэч Дзьмітрый распрацоўвае самастойна, сам вырабляе сыгнальныя экзэмпляры і правярае ў выкарыстаньні.