Папраўчыя ўстановы застануцца ў юрысдыкцыі МУС, Мінюст на іх не прэтэндуе

Ілюстрацыйнае фота. Турма ў Горадні

Папраўчыя ўстановы пакуль не плянуецца перадаваць пад юрысдыкцыю Міністэрства юстыцыі, паведаміў міністар Алег Сьліжэўскі.

«За будучыню пакуль сказаць нічога не магу. У 2012 годзе гэтае пытаньне шырока прапрацоўвалася з прыцягненьнем шырокага кола экспэртаў, аднак тады яны прыйшлі да высновы, што на той момант не было неабходнасьці перадаваць турмы і калёніі пад юрысдыкцыю Мінюсту.

Аднак, што тычыцца большай адкрытасьці, магчыма, мы разгледзім пытаньне, каб даць больш паўнамоцтвам назіральным радам і камісіям Мінюсту ва ажыцьцяўленьні грамадзкага кантролю за дзейнасьцю ўстаноў выкананьня пакараньняў», — сказаў міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі.