Мінархітэктуры будзе вызначаць гранічны кошт квадратнага мэтру

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрству архітэктуры Беларусі надалі новыя функцыі паводле пастановы Савету Міністраў № 71, піша Pravo.by.

Паводле пастановы Міністэрства будзе ажыцьцяўляць новыя функцыі:

  • Усталёўваць нарматыў гранічнага кошту квадратнага мэтру агульнай плошчы жылога памяшканьня;
  • Усталёўваць памер адной чалавека-гадзіны будаўнікоў у сярэднім па Беларусі для вызначэньня сьметнага кошту будаўніцтва абʼектаў;
  • Усталёўваць парадак вызначэньня сьметнага кошту будоўлі абʼектаў і стварэньня сьметнай дакумэнтацыі, у тым ліку на пусканаладачныя работы
  • Забясьпечваць распрацоўку і зацьверджаньне агульнарэспубліканскіх нарматываў выдаткоўваньня рэсурсаў;
  • Усталёўваць парадак маніторынгу цэнаў (тарыфаў) для фармаваньня рэспубліканскай нарматыўнай базай дзеючых цэнаў на рэсурсы.

Дакумэнт набывае моц пасьля афіцыйнага публікаваньня.