Краіны Эўразьвязу прызналі Гуайдо лідэрам Вэнэсуэлы

Хуан Гуайдо

Вялікай Брытанія, Гішпанія, Францыя і Швэцыя абвясьцілі, што прызнаюць апазыцыйнага лідэра Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, і заклікаюць яго правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.

Пра гэта СМІ ў сваіх кранах заявілі міністры замежных спраў Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Францыі і Швэцыі.

«Нікаляс Мадура не прызначыў прэзыдэнцкіх выбараў на працягу васьмідзённага пэрыяду, які мы вызначылі. Таму Вялікая Брытанія разам з эўрапейскімі саюзьнікамі прызнае Хуана Гуайдо часовым канстытуцыйным прэзыдэнтам да правядзеньня сумленных выбараў. Спадзяёмся, гэта наблізіць нас да завяршэньня гуманітарнага крызысу», – напісаў у Twitter кіраўнік брытанскага МЗС Джэрэмі Хант.

3-га лютага скончыўся тэрмін дзеяньня ўльтыматуму, выстаўленага ЭЗ прэзыдэнту Нікалясу Мадура. Ён павінен быў абвясьціць датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары, інакш у ЭЗ паабяцалі прызнаць Гуайдо дзейным кіраўніком дзяржавы.

Мадура адхіліў патрабаваньні Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Партугаліі, Нідэрляндаў і Бэльгіі.