Парашэнка падаў дакумэнты ў ЦВК

Пятро Парашэнка

Дзеючы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падаў дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Пра гэта паведаміў яго прэс-сакратар Сьвятаслаў Цаголка ў Facebook.

  • Выбары прэзыдэнта Ўкраіны прызначаныя на 31 сакавіка, рэгістрацыя кандыдатаў адбываецца да 8 лютага (дакумэнты прымаюць да 3 лютага ўключна)
  • Па стане на 1 лютага, кандыдатамі ў прэзыдэнты зарэгістравана 28 чалавек
  • Дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка раней абвясьціў, што будзе балятавацца на другі тэрмін
    ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Парашэнка ідзе на другі тэрмін, каб весьці Ўкраіну ў Эўразьвяз і NATO