У Расеі пратэстуюць супраць «смецьцевай рэформы»

Палігон цьвёрдых бытавых адходаў «Ядрава» у Падмаскоўі

У дзясятках рэгіёнаў Расеі сёньня праходзяць акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў у пытаньні ўтылізацыі адходаў.

Людзі пратэстуюць супраць звалак, палігонаў бытавых адходаў, заводаў для спальваньня сьмецьця і так званай «смецьцевай рэформы».

Пратэсты пад лёзунгам «Расея не памыйніца» заяўлены больш чым у 30 рэгіёнах, уключна з Масквой і Пецярбургам.

У Краснаярску і Новасыбірску яны ўжо адбыліся.

Найбольшыя пратэсты — у Архангельскай вобласьці, дзе яны праходзяць больш чым у 10 населеных пунктах. Людзі пратэстуюць супраць стварэньня сьмецьцевага палігона «Шыес», куды мяркуецца звазіць адходы ў тым ліку з Масквы.

У горадзе Калтан Кемераўскай вобласьці паліцыя раніцай у суботу затрымала трох актывістаў.