У Беларусі правераць войска: прызываюць 1400 рэзэрвістаў

Архіўнае фота

Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў загадаў з 29 студзеня пачаць праверку беларускага войска.

З запасу выклічуць 1400 чалавек, паведамляе Міністэрства абароны.

Правяраць будуць баявую і комплексную гатоўнасьць частак, якія падпарадкоўваюцца першаму намесьніку міністра абароны Беларусі Алегу Белаконеву.

Да праверкі прыцягнуць органы ваеннага кіраваньня апэратыўнага і тактычнага ўзроўняў, мэханізаваныя і танкавыя часткі, падразьдзяленьні сіл спэцыяльных апэрацый, тэхнічнага і тылавога забесьпячэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Баюся вяртацца ў частку». У Слуцку ў салдата падчас службы здарыўся прыпадак эпілепсіі

Таксама для праверкі войска плянуецца атрымаць 20 адзінак тэхнікі ад дзяржаўных органаў і арганізацыяў.

Дзеяньні ўмоўнага праціўніка будуць імітаваць падразьдзяленьні сілаў спэцыяльных апэрацыяў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля Смаргоняў здымаюць батальныя сцэны мастацкага фільма пра Першую ўсясьветную вайну. ФОТА

Са спасылкай на суразмоўцаў-рэзэрвістаў Tut.by паведамляе, што іх ужо пачалі выклікаць у ваенкаматы.