«Дыснэйлэнд са сьмяротным пакараньнем». Чым жыхары Сынгапуру заплацілі за эканамічны посьпех

Від на фінансавы цэнтар Сынгапуру

Усяго за чвэрць стагодзьдзя Сынгапур, дзяржава памерам з горад Кіеў і ў тры разы меншая за Маскву, ператварыўся зь беднай краіны ў аднаго з сусьветных эканамічных лідэраў. Краіна традыцыйна займае адно з першых месцаў у сьвеце паводле ВУП і паводле даходу на душу насельніцтва. Яе сыстэма аховы здароўя лічыцца адной з найлепшых у сьвеце, яе архітэктура захапляе, а цэны на нерухомасьць б’юць рэкорды.

Усё пачалося ў 1963 годзе, калі краіна атрымала незалежнасьць. Прэм’ер-міністар Лі Куан Ю, на якога лягла адказнасьць за будучыню дзяржавы (ён быў прэм’ерам 31 год і памёр у 2015 годзе), нават расплакаўся ў прамым эфіры. Але Сынгапур хутка ўстаў на ногі — стварыў войска, зрабіў прыярытэтам разьвіцьцё тых сфэраў індустрыі, якія абяцалі прарыў, адолеў карупцыю.

Але ў гэтай карціны ёсьць і адваротны бок: дамагчыся посьпеху ўдалося толькі з дапамогай цэнзуры, татальнага кантролю і абмежаваньня асабістых свабодаў жыхароў Сынгапуру.

Настоящее Время распавядае гісторыю посьпеху гэтай дзяржавы.