У Нью-Ёрку расьце колькасьць рэстаранаў, гатовых бясплатна карміць фэдэральных служачых, якія засталіся без зарплаты.
Прычынаю стала спыненьне працы ўраду, так званы шатдаўн, празь немагчымасьць адміністрацыі Дональда Трампа дамовіцца з апазыцыяй наконт фінансаваньн сьцяны на мяжы з Мэксікай.
Шатдаўн працягваецца ўжо 33 дні — гэта рэкордны тэрмін у гісторыі ЗША. З прычыны таго, што дэмакраты не вылучаюць сродкаў на сьцяну, Кангрэс ня можа ўзгадніць бюджэт, і шэраг фэдэральных ведамстваў не атрымлівае грошай зь дзяржаўнага скарбу.
У выніку каля 800 тысяч фэдэральных службоўцаў застаюцца без зарплаты. Частка зь іх адпраўленыя ў неаплачваныя адпачынкі, іншыя працуюць без зарплаты, яе выплацяць па завяршэньні шатдаўну. Праблемы з аплатай закранулі міністэрствы ўнутранай бясьпекі, транспарту, юстыцыі, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША і ФБР.