Кіроўца аўтамабіля Volkswagen зьбіў паліцыянта і ўехаў у агароджу Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве. Яго затрымалі супрацоўнікі паліцыі і Службы дзяржаўнай аховы, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Здарэньне адбылося а 15.30 паводле менскага часу. Паліцыянт заўважыў, як адзін з аўтамабіляў ехаў па сустрэчнай паласе руху на вуліцы побач з палацам. Ён спрабаваў затрымаць правапарушальніка, але 36-гадовы кіроўца не затрымаўся, зьбіў паліцыянта і павярнуў у напрамку вуліцы Кракаўскае прадмесьце, дзе знаходзіцца Прэзыдэнцкі палац.
Incydent przed Pałacem Prezydenckim. VW Golf wjechał nagle w bramę Pałacu, potrącając policjanta. Auto zatrzymało się na specjalnej zaporze chroniącej wjazd na dziedziniec.@RMF24pl pic.twitter.com/Av2iXjcGH6
— Michał Dukaczewski (@mdukaczewski) 22 stycznia 2019
Кіроўца пратараніў слупы каля брамы Прэзыдэнцкага палацу і затрымаўся на блякадзе каля брамы. Мужчыну затрымалі. У дадзены момант паліцыя высьвятляе матывы яго паводзінаў.