Пасажыра, які захапіў самалёт у Расеі, затрымалі

Маршрут авіярэйсу Сургут-Масква ў трэкеры Flightradar

Пра гэта паведаміла агенцтва «Новости».

Адзін з пасажыраў авіярэйсу Сургут — Масква падчас палёту запатрабаваў накіраваць самалёт ў Аўганістан. Самалёт зьмяніў кірунак палёту і прызямліўся ў Ханты-Мансійску.

Пазьней начальнік Уральскага міжрэгіянальнага тэрытарыяльнага ўпраўленьня паветранага транспарту Расавіяцыі Аляксандр Шулепаў пацьвердзіў агенцтву ТАСС, што самалёт, які ляцеў з Сургуту ў Маскву, перанакіраваны ў Ханты-Мансійск.

ТАСС паведаміў са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах, што на борце «былі зафіксаваныя хуліганскія дзеяньні».