Выбух трубаправоду ў Мэксыцы: колькасьць загінулых узрасла да 76 чалавек

Ужо 76 чалавек сталі ахвярамі выбуху і пажару на трубаправодзе з палівам у штаце Ідальга.

Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на газэту El Universal.

Раней паведамлялася, што ў выніку выбуху загінулі 66 чалавек і 76 былі параненыя.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 19 студзеня прыкладна ў 100 кілямэтрах на поўнач ад Мэхіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З трубаправода ў Мэксыцы кралі паліва. Ён выбухнуў, больш паўсотні ахвяраў

Па заяве дзяржаўнай кампаніі Pemex, якой належыць трубаправод, катастрофа адбылася з-за нелегальнай урэзкі ў трубу.

Прадстаўнікі кампаніі адсачылі ўрэзку, на месца былі адпраўленыя вайскоўцы. Аднак яны не сталі ўмешвацца ў выкраданьне паліва, каб пазьбегнуць праблем, — распавёў каналу «Тэлевіса» міністар бясьпекі краіны Альфонса Дураса.

Выбух адбыўся ў момант, калі там знаходзілася мноства людзей, якія зьбіралі паліва ў кантэйнэры.

У сувязі з трагедыяй у краіне пачала працу Нацыянальная камісія па надзвычайных сытуацыях.