У Беларусі заблякавалі яшчэ 22 інтэрнэт-рэсурсы

Паведамленьне аб блякаваньні інтэрнэт-рэсурса

Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў за разьмяшчэньне неналежнай рэклямы пазык, піша БелТА.

Такое рашэньне ведамства прыняло праз апавяшчэньне Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, паводле артыкулаў 38 і 511 закону «Аб сродках масавай інфармацыі».

Ці гэта сайты?

Не абавязкова. Паводле закону аб СМІ, інтэрнэт-рэсурсам можа быць сайт ці яго старонка, форум, блог, мабільная праграма, іншы інфармацыйны рэсурс ці ягоная частка.