У Сырыі апазыцыя заявіла пра затрыманьне двух расейцаў

Узброеннае фармаваньне «Сырыйскіх дэмакратычных сіл»

Прадстаўнікі апазыцыйных «Сырыйскіх дэмакратычных сіл» заявілі аб затрыманьні на поўначы Сырыі чатырох падазраваных у тэрарызьме, двое зь іх — грамадзяне Расеі.

Называюцца іхнія імёны — Усмат Атаеў і Махамэд Джавад Хан. Да якой менавіта групоўкі яны належаць, пакуль не ўдакладняецца. Вядома толькі, што затрымаць іх удалося дзякуючы «доўгаму і дакладнаму адсочваньню» іхніх дзеяньняў.

Расейцаў падазраюць у зьдзяйсьненьні тэрактаў у горадзе Эр-Рака і арганізацыі ў рэгіёне тэрарыстычных ячэек.

Афіцыйных камэнтароў ад МЗС Расеі пакуль не паступала.

«Сырыйскія дэмакратычныя сілы» пры падтрымцы ЗША вядуць барацьбу з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Расейскія ўлады не адмаўлялі, што ў складзе гэтай групоўкі ў Сырыі знаходзіліся некалькі тысяч грамадзян Расеі.