У Гарадоцкім раёне цягнік зьбіў хлопца, які ішоў уздоўж чыгункі

Ілюстрацыйнае фота

12 студзеня ў Гарадоцкім раёне таварны цягнік сьмяротна траўмаваў 21-гадовага жыхара Віцебска.

Пра гэта паведамляе ўпраўленьне ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму. Грузавы цягнік, рухаўся па маршруце ў Расею. У раёне станцыі Грыбачы Гарадоцкага раёна цягнік зьбіў чалавека.

Як высьветлілі сьледчыя, хлопец 1997 нараджэньня прыехаў з Віцебска на станцыю Грыбачы адкуль пешшу накіраваўся ў сваю вёску за некалькі кілямэтраў. Ён ішоў па сьцежцы ўздоўж чыгуначных шляхоў, калі яго пабачыў машыніст і пачаў яму сыгналіць. Машыніст выкарыстаў экстранае тармажэньне, але гэта не выратавала хлопца ад гібелі.