З 29 сьнежня па 7 студзеня Беларуская чыгунка перавезла ў цягніках з нумараванымі месцамі 534 510 пасажыраў, паведамляе яе прэс-служба. У статыстыку не ўключалі квіткі, прададзеныя на Раство 25 сьнежня.
Цягнікамі міжрэгіянальных ліній скарысталіся больш 276,7 тысячы пасажыраў, міжнародных — 216,5 тысячы, рэгіянальных ліній бізнэс-клясы — 41 тысяча пасажыраў.
Найбольш папулярныя маршруты не называюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цягнікі — гэта не паязды! Чыгуначныя словы па-беларуску