Фільм «Багемная рапсодыя» паднёс галоўны сюрпрыз на цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус». Ён атрымаў два прызы — за найлепшую кінакарціну і найлепшую мужчынскую драматычную ролю (актор Рамі Малек, які сыграў вакаліста гурту Queen Фрэдзі Мэрк’юры).
Гэты біяграфічны фільм прысьвечаны гурту Queen, ён перамог нягледзячы на супярэчлівыя водгукі крытыкаў пасьля прэмʼеры і праблемы падчас здымак.
Першы рэжысэр фільму Браян Сынгер быў звольнены падчас здымкаў пасьля канфліктаў з выканаўцам галоўнай ролі Рамі Малекам.
Завяршаць праект быў запрошаны ангельскі рэжысэр, сцэнарыст і актор Дэкстэр Флэтчэр, вядомы гледачу па фільме «Карты, грошы, два ствалы».
Фільм «Багемная рапсодыя» у выніку абышоў карціну «Зорка нарадзілася» (Брэдлі Купэр), якая лічылася фаварытам, а таксама хіт касавых збораў летась «Чорная пантэра» і кінакарціны «Калі Біл-стрыт магла б загаварыць» і «Чорны кланавец».
Цырымонія ўручэньня ўзнагародаў прайшла ўвечары ў нядзелю ў Лос-Анджэлесе, перадае ВВС.