Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся даць вайскоўцам каля чатырох месяцаў для вываду амэрыканскага кантынгенту з Сырыі. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі.
Напярэдадні сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што Трамп вырашыў запаволіць сыход вайскоўцаў з Сырыі. Тады сэнатар не назваў ніякіх тэрмінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп: ЗША перасталі быць «лохамі сьвету»19 сьнежня прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб вывадзе амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі на працягу бліжэйшых двух месяцаў. Трамп тады сказаў, што амэрыканскія салдаты дамагліся перамогі над тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Гэты крок выклікаў крытыку як з боку саюзьнікаў ЗША, так і ў Кангрэсе. Міністар абароны Джэймс Мэтыс падаў у адстаўку.
Паводле дадзеных CNN, Трамп зьмяніў пазыцыю ў пытаньні вываду войскаў пасьля візыту на амэрыканскую вайсковую базу ў Іраку на мінулым тыдні. Военачальнікі пераканалі прэзыдэнта ў тым, што джыгадысты да канца не пераможаныя.