У Беларусі павялічылі базавую велічыню

Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 студзеня 2019 году ў Беларусі павялічыцца памер базавай велічыні — да 25,5 рубля. Такое рашэньне прыняў Савет Міністраў.

Апошні раз базавую велічыню павышалі 1 студзеня 2018 – да 24,6 рубля.

Базавая велічыня – эканамічны паказьнік, які вызначае абстрактную каштоўнасьць пакупніцкай здольнасьці грошай, не зьвязаную з ацэнкай матэрыяльных ці нематэрыяльных дабротаў. Да базавай велічыні прывязаныя штрафы, а таксама стыпэндыі і іншая грашовая дапамога.