Колькасьць ахвяраў цунамі ў Інданэзіі вырасла да 334 чалавек

Колькасьць загінулых у выніку цунамі ў Інданэзіі вырасла да 334 чалавек, больш за 60 лічацца зьніклымі без вестак. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве афіцыйнага прадстаўніка нацыянальнага Агенцтва ў справе пошуку і ратаваньня Фахрызалы.

«Паводле дадзеных, якія нам паступаюць, 334 чалавекі загінулі, агулам 764 атрымалі раненьні, а ня менш за 61 прапалі бязь вестак», — сказаў чыноўнік.

Паводле яго, «колькасьць ахвяраў будзе расьці». Ратавальнікі працягваюць пошукавую апэрацыю, сказаў прадстаўнік агенцтва. «Спадзяемся, што здолеем знайсьці ўсіх зьніклых», — адзначыў Фахрызала.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цунамі абрынулася на Інданэзію. Больш за 160 чалавек загінулі. ФОТА, ВІДЭА

Цунамі закранула 17 раёнаў у правінцыях Бантэн на востраве Ява, а таксама Лампунг на востраве Суматра". Раней паведамлялася пра 281 ахвяру. Стыхійнае бедзтва адбылося ўвечары 22 сьнежня ў Зондзкай пратоцы, якая аддзяляе выспы Ява і Суматра.