Генасамблея ААН не прыняла рэзалюцыю РФ па дамове аб ракетах

Паседжаньне Генасамблеі ААН. Архіўнае фота

Генэральная асамблея ААН не прыняла прапанаваную Расеяй рэзалюцыю па Дагаворы аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасьці.

Супраць дакумэнта, у прыватнасьці, прагаласавалі ЗША, Украіна, краіны Эўразьвязу, Турцыя і Ізраіль. Падтрымалі рэзалюцыю Кітай, Іран, Сірыя, некаторыя краіны Лацінскай Амэрыкі, а таксама Беларусь.

У дакумэнце адзначалася, што дзеяньні, якія ідуць насуперак з дамовай, павінны разглядацца як пагроза сусьветнай бясьпекі.

Першы раз Масква хацела ўнесьці рэзалюцыю на разгляд Генасамблеі ААН у кастрычніку. Тады першы камітэт не стаў разглядаць дакумэнт. 17 сьнежня стала вядома, што Расея зноў унясе рэзалюцыю ў Генасамблею.

Дагавор аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасьці падпісалі ЗША і СССР у 1987 годзе. Дакумэнт забараняе бакам распрацоўваць і мець на ўзбраеньні ракеты наземнага базаваньня з дальнасьцю палёту ад 500 да 5,5 тысяч кілямэтраў.

У кастрычніку прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб намеры Вашынгтона выйсьці з Дамовы, абвінаваціўшы Маскву ў яго парушэньні. Генэральны сакратар НАТА падтрымаў ЗША ў пытаньні аб выхадзе з Дагавору. Расейскія ўлады называлі «шантажом» рашэньне ЗША і прыгразілі «захадамі ў ваенна-тэхнічнага характару».