У дарожным здарэньні загінулі брамнік ФК «Віцебск» Шчарбакоў, яго жонка і малы сын

Андрэй Шчарбакоў у складзе ФК «Віцебск»

Каля 19-й гадзіны 17 студзеня на трасе М1 у Талочынскім раёне машына Kia вылецела на сустрэчную паласу і сутыкнулася з эвакуатарам.

У здарэньні, як паведамляе міліцыя Віцебскай вобласьці, загінуў кіроўца Kia, ягоная жонка і 6-гадовы сын. Трохгадовы сын кіроўцы, які быў у дзіцячым крэсьле, выжыў, дастаўлены ў лякарню.

Футбольны клюб «Віцебск» паведаміў, што загінулым кіроўцам быў Андрэй Шчарбакоў — 29-гадовы брамнік каманды, які раней гуляў за БАТЭ і «Белшыну», моладзевую зборную Беларусі.

Крымінальнай справай па факце здарэньня займаецца Упраўленьне сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці.

У ходзе расьсьледаваньня будзе дадзеная прававая ацэнка дзеяньням службовых асоб, адказных за падтрыманьне дарожнага пакрыцьця ў належным стане, паведамляе Сьледчы камітэт.