Габрэі, эвакуяваныя з нацысцкай Нямеччыны, атрымаюць кампэнсацыі

Будынак Бундэстагу, Бэрлін

Урад Нямеччыны выплаціць аднаразовыя кампэнсацыі габрэям, якіх у дзіцячым узросьце эвакуявалі з нацысцкай Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхаславаччыны і Польшчы. Паводле зьвестак агенцтва Associated Press, памер кампэнсацыі складзе 2,5 тысячы эўраў.

Як адзначае арганізацыя Conference on Jewish Material Claims Against Germany, выплату атрымаюць каля тысячы эвакуяваных. Палова зь іх жыве на тэрыторыі Вялікабрытаніі. У большасьці гэтых людзей бацькі сталі ахвярамі Галакосту.

У 2018 годзе адзначаецца 80-годзьдзе з моманту пачатку перавозу дзяцей з нацысцкай Нямеччыны ў эўрапейскія краіны, галоўным чынам у Вялікабрытанію. Апэрацыя «Kindertransport» пачалася за дзевяць месяцаў да пачатку Другой сусьветнай вайны.