Як у кіргіскіх гарах інтэрнэт мяняе жыцьцё людзей. ВІДЭА

Актывісты кіргіскага аддзяленьня інтэрнэт-супольнасьці ISOC пракладваюць кабэлі высакахуткаснага інтэрнэту ў аддаленыя горныя вёскі.

Для пілётнага праекту супольнасьць выбрала вёску Суусамыр. Яна ў горнай мясцовасьці, людзі там жывуць у вельмі складаных умовах: амаль шэсьць месяцаў у вёсцы зіма з моцнымі маразамі, гэта адно з найхаладнейшых паселішчаў краіны.