У Турэччыне з рэек сышоў цягнік: 4 чалавекі загінулі, больш за 40 параненыя

Цягнік нездалёк ад Барсэлоны, ілюстрацыйнае фота

Цягнік рухаўся з Анкары ў Конью, аварыя адбылася праз 4 хвіліны пасьля адпраўленьня.

13 сьнежня хуткасны цягнік сышоў з рэек у Турэччыне, у выніку аварыі загінулі 4 чалавекі, больш за 40 атрымалі раненьні, паведамляе тэлеканал Haberturk.

Праз 4 хвіліны пасьля адпраўленьня цягнік сутыкнуўся зь іншым прыгарадным цягніком, ад чаго два вагоны саставу перакуліліся і ўрэзаліся ў надземны пешаходны пераход. Ад удару ён абваліўся.

На месцы працуюць супрацоўнікі МНС і паліцыя.