У Армэніі, паводле зьвестак са 185 выбарчых участкаў, на пазачарговых выбарах у Нацыянальны сход наперадзе зь вялікім адрывам блёк «Мой крок» на чале з выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Ніколам Пашыньянам.
Выбары адбыліся ў нядзелю. За іх ходам сачылі больш за 200 замежных назіральнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Армэніі праходзяць датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Фаварыт — блёк ПашыньянаРэспубліканская партыя, якую ўзначальвае былы прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсьян і якая аб’явіла пра намер стаць другой партыяй у парлямэнце, пакуль набірае пяць адсоткаў галасоў выбарнікаў.
У Сьледчы камітэт Армэніі на 20:00 мясцовага часу паступіла 38 паведамленьняў аб парушэньнях падчас пазачарговых выбараў у Нацыянальны сход, якія, як мяркуецца, маюць прыкметы злачынства (парушэньні выбарчага права), прадугледжанага крымінальным кодэксам Армэніі.
Вынікі парлямэнцкіх выбараў, як чакаецца, будуць абвешчаныя ў панядзелак, 10 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армэнія пасьля рэвалюцыі: Прэзыдэнт падаў у адстаўку, і людзі пачалі менш яго ненавідзець