Міліцыя знайшла дзяўчыну, якая не вярнулася са школы 3 сьнежня

Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі Менскай міліцыі 8 сьнежня вызначылі месцазнаходжаньне зьніклай 15-гадовай Валерыі Суднік. Дзяўчына 3 сьнежня не вярнулася са школы.

Суднік знаходзілася ў кампаніі сяброў, дзяўчыну перадалі бацькам. Яе здароўю «нічога не пагражае», гаворыцца ў паведамленьні ГУУС Менску.