Дональд Трамп таксама лічыць былога кіраўніка Дзярждэпартамэнта «неверагодна лянівым». Па словах кіраўніка Белага дома, у Тылерсана не было неабходных якасьцяў, каб ўзначальваць амэрыканскую дыпляматыю.
Ён падкрэсьліў, што «ганарыцца» працай цяперашняга дзяржсакратара Майка Пампэа.
Mike Pompeo is doing a great job, I am very proud of him. His predecessor, Rex Tillerson, didn’t have the mental capacity needed. He was dumb as a rock and I couldn’t get rid of him fast enough. He was lazy as hell. Now it is a whole new ballgame, great spirit at State!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 7 grudnia 2018
Рэкс Тылерсан узначальваў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША з 1 лютага 2017 па сакавік 2018. У пятніцу ў інтэрвію каналу CBS Тылерсан заявіў, што яго адносіны з Трампам сапсаваліся з прычыны вялікай розьніцы ў каштоўнасьцях. Па словах Тылерсана, ён неаднаразова нагадваў прэзыдэнту, што некаторыя яго патрабаваньні — незаконныя. Пра якія менавіта даручэньні ідзе гаворка, не ўдакладняецца.