У Барысаве выбухнуў дом. Адзін чалавек пацярпеў

Удзень 4 сьнежня ў Барысаве адбыўся выбух у жылым доме. Пачаўся пажар, дом разваліўся.

Шпіталізавалі аднаго мужчыну.

Дом для наступнага пражываньня непрыдатны, пашкоджана легкавое аўто. Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі. Прычына здарэньня высьвятляецца.