Ураджэнец Беларусі і нобэлеўскі ляўрэат Жарэс Алфёраў 30 лістапада быў дастаўлены ў Цэнтральную клінічную бальніцу ў Маскве.
Паводле крыніцы агенцтва «Інтэрфакс», прычынай шпіталізацыі 88-гадовага Алфёрава стала падазрэньне інсульту. Шпіталізацыю акадэміка пацьвердзіла крыніца агенцтва ў Расейскай акадэміі навук.
Пра стан здароўя Жарэса Алфёрава паведамляецца супярэчлівая інфармацыя. У акадэміі навук «Інтэрфаксу» сказалі, што стан Алфёрава сур’ёзны. Агенцтва гарадзкіх навін «Москва» паведаміла са спасылкай на крыніцу ў атачэньні Алфёрава, што пасьля шпіталізацыі «з прыступам гіпэртанічнай хваробы» ён ужо выпісаны са шпіталя.