Біткойн упершыню зь верасьня 2017 апусьціўся ніжэй за 4 тысячы даляраў

Кошт біткойна (Bitcoin) у ноч на 25 лістапада абваліўся ніжэй за адзнаку ў 4 тысячы долараў — упершыню зь верасьня 2017 году. У сьнежні 2017 года біткойн дасягаў максымуму — 18328,9 даляра.

Паводле інфармацыі партала CoinMarketCap, які вылічвае сярэднюю цану больш чым па 20 біржах, у ноч на нядзелю біткойн упаў у кошце на 10,17% — да 3879 даляраў.

На найбуйнейшай па аб’ёме таргоў крыптавалютамі біржы Binance біткойн патаньнеў на 10,71% — да 3976 даляраў.

У панядзелак, 19 лістапада, біткойн прайшоў псыхалягічную адзнаку ў 5 тысяч даляраў. Асобныя аналітыкі тлумачылі падзеньне тым, што на мінулым тыдні прайшоў «хардфорк» Bitcoin Cash, які падзяліў яе на дзьве — Bitcoin ABC і Bitcoin SV. Хардфоркі звычайна прыводзяць да дэстабілізацыі рынку крыптавалют.