Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян узначаліў шэсьце сваіх прыхільнікаў па вуліцах Ерэвану.
Перад пачаткам шэсьця Пашыньян заявіў, што ягоная плятформа «Мой крок» цалкам выканала ўсе абавязантьні, дадзеныя грамадзянам. Палітык падкрэсьліў, што «ўлада ў Рэспубліцы Армэнія сёньня вернутая народу».
26 лістапада ў Армэніі стартуе выбарчая кампанія ў рамках пазачарговых парлямэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 сьнежня.
Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Нікол Пашыньян ўзначальвае блёк «Мой крок», якому аналітыкі прадракаюць пераканаўчую перамогу на выбарах.
Пашыньян прыйшоў да ўлады на хвалі вулічных пратэстаў у красавіку-траўні сёлета супраць тагачасных уладаў, галоўным чынам прадстаўленых Рэспубліканскай партыяй Армэніі (РПА) і яе лідэрам Сержам Саргс’янам.
Пашыньян у кастрычніку сышоў у адстаўку з пасады прэм’ера, каб парлямэнт ня змог абраць новага кіраўніка ўраду і каб у краіне былі прызначаныя новыя парлямэнцкія выбары.
Рэспубліканская партыя Армэніі таксама бярэ ўдзел у выбарах і абвінавачвае Пашыньяна ў выкарыстаньні адміністрацыйнага рэсурсу.