У Францыі працягваюцца пратэсты супраць падвышэньня акцызу на бэнзін і дызэльнае паліва.
У пратэстах да гэтага часу пацярпелі больш за 500 чалавек.
18 лістапада на цэнтральным мітынгу ў Парыжы сабраліся амаль 300 тысяч чалавек. Частка ўдзельнікаў мітынгу спрабавала прарвацца ў Элізэйскі палац.
На заморскім востраве Рэюньён, які ўваходзіць у склад Францыі, улады ўвялі камэнданцкую гадзіну і зачынілі мясцовыя школы.
Незадаволеныя падвышэньнем падаткаў французы лічаць, што мера ўдарыць перш за ўсё па бедных і па сярэдняй клясе: у жыхароў многіх рэгіёнаў Францыі з прычыны недастатковай разьвітасьці грамадзкага транспарту акрамя асабістай машыны няма іншых магчымасьцяў для перамяшчэньня.