Нацыяналістычныя сілы «Свабода», «Правы сэктар», «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў», «Кангрэс украінскіх нацыяналістаў» і «С14» заявілі аб падтрымцы былога намесьніка старшыні Вярхоўнай Рады, старшыні сакратарыята «Свабоды» Руслана Кашулінскага як кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2019 года, паведаміла прэс-служба «Свабоды».
«Абмеркаваўшы палітычную сытуацыю, мы — паўнамоцныя прадстаўнікі нацыяналістычных арганізацый — прынялі рашэньне падтрымаць кандыдатуру Руслан Кашулінскага на прэзыдэнцкіх выбарах 2019 года. Заклікаем іншыя нацыянальна-патрыятычныя сілы, увогуле ўсіх украінцаў падтрымаць кандыдатуру Руслана Кашулінскага на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны», — гаворыцца ў заяве за подпісам лідэраў пяці арганізацый.
Чарговыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны адбудзецца 31 сакавіка 2019. Старт выбарчай кампаніі заплянаваны на 31 сьнежня 2018 года. З гэтага дня пачынаецца рэгістрацыя патэнцыйных кандыдатаў у ЦВК і перадвыбарная агітацыя. Да 9 лютага 2019 будзе абвешчаны канчатковы сьпіс прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.