Упершыню міжнародны суд прызнаў падзеі 80-х у Камбоджы генацыдам і вынес прысуды

Кхіэў Сампхан (зьлева) і Нуон Чэа (справа)

За генацыд у Камбоджы асуджаныя два былыя лідэры чырвоных кхмераў.

Міжнародны трыбунал прызнаў вінаватымі ў генацыдзе (у прыватнасьці генацыдзе меншасбцяў віетнамцаў і цямаў), злачынствах супраць чалавечнасьці і ваенных злачынствах двух былых высокапастаўленых чыноўнікаў чырвоных кхмераў. Галоўны ідэоляг Нуон Чэа чырвоных кхмераў і былы прэм’ер-міністар Кхіэў Сампхан былі прысуджаныя да вышэйшай меры — пажыцьцёвага зьняволеньня. У Камбоджы няма сьмяротнага пакараньня.

Такое ж пакараньне Сампхан і Чэа ўжо адбываюць паводле іншых прысудаў у справах аб злачынствах супраць чалавечнасьці, зьвязаных з гвалтоўным перамяшчэньнем і масавым зьнікненьнем людзей. Абодва называюць сябе ахвярамі крымінальнага перасьледу.

Камуністычны рух «Чырвоных кхмераў», да якога належалі асуджаныя, утрымліваў уладу ў Камбоджы ад 1975-га па 1979 год (тажы дзяржава называлася Кампучыя). Гэты пэрыяд адзначыўся масавымі рэпрэсіямі і пазасудовымі расправамі зь мірным насельніцтвам, у першую чаргу з гараджанамі і інтэлігенцыяй.

Паводле розных зьвестак, у выніку сьмяротных пакараньняў, голаду і хвароб загінулі ад 1,9 да 3 мільёнаў чалавек. Лідэр руху «Чырвоных кхмераў» Пол Пот памёр у 1998 годзе.