Кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў заявіў, што канцэрн прытрымліваецца стратэгіі плаўных зьменаў цаны пры росьце і зьмяншэньні кошту сыравіны.
Рыбакоў заявіў, што павелічэньне цэнаў не кампэнсавала зьмены ў кошце сыравіны, нават з улікам паніжэньня цэнаў на нафту ў апошнія тыдні.
Рашэньне аб павелічэньне ці зьніжэньні цаны на маторнае паліва прымаецца пасьля аналізу:
- кошту нафты;
- курсу беларускага рубля;
- дынаміка цэнаў у суседніх краінаў;
- падатковы складнік.
Рыбакоў дадаў, што цэны на АЗС «будуць зьмяняцца паступова, без рыўкоў».
Сёлета цэны на паліва зьмяняліся 23 разы. Ад пачатку году цэны вырасьлі на 15-19%.
Што важна ведаць пра цэны на паліва ў Беларусі
- Летась «Белнафтахім» зьмяніў падыход да цэнаў на нафтапрадукты — яны будуць паступова ўраўноўвацца з расейскім рынкам. У 2018 годзе паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў, дызэльнае паліва таньнела двойчы. Гэта рэкорднае па пэрыядычнасьці павышэньне за апошнія 10 гадоў.
- У 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.