Я найменей 22 чалавекі загінулі ў выніку падрыву тэрарыстаў-смяротнікаў каля гатэля ў Самалі, паведамляе агенцтва Ройтэрз.
Паводле паліцыі, адбылося два выбухі. Спачатку сьмяротнікі ўзарвалі тры машыны каля Sahafi Hotel ў сталіцы, Магадзіша, пазьней дыстанцыйна была падарваная яшчэ адна.
Некалькі нападнікаў спрабавалі ўварвацца ў гатэль, сілы бяспекі іх ліквідавалі.
Адказнасць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Аш-Шабаб», зьвязаная з Аль-Каедай.
Паліцыя тумачыць напад на гатэль тым, што ўрадавыя чыноўнікі выкарыстоўваюць Sahafi Hotel як працоўнае месца. У Самалі беспарадкі працягваюцца ад пачатку 90-х гадоў, калі быў зрынуты дыктатар Махамэд Сіад Барэ.