На «Лістападзе-2018» абвясьцілі першых пераможцаў

На адкрыцьці фэстывалю

Сёньня ў Музэі беларускага кіно журы XXV Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» абвясьціла пераможцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адкрыўся кінафэстываль «Лістапад»: на фоне скандалу вакол цэнзуры

Як паведамляе агенцтва БелТА, прыз «За найлепшы фільм» прысуджаны карціне «Той жа боль» (рэжысэр Пётр Санд Магнусэн, прадстаўнік польскай школы кіно, тэлебачаньня і тэатру ў Лодзі). Фільму «Адчужэньне» (рэжысэр Бегім Жолдубай Кызы, прадстаўнік Кыргыска-Турэцкага унівэрсітэту «Манас») прысуджаны дыплём «За апэратарскую працу і мужнасьць».

Працы мабільнай школы Docnomads атрымалі адразу два дыплёмы: карціна «На ўсход» (рэжысёр Імэн Чжан) — «За дасьціпны арыгінальны падыход» і стужка «Скачкі Бруна» (Мірна Эвэргард) — «За тое, што кажаце жыцьцю "Так", усьведамляючы яга хуткаплыннасьць».