У ЗША офіс дзяржаўнага сакратара штату Джорджыя праводзіць расьсьледаваньне ў дачыненьні да мясцовага аддзяленьня Дэмакратычнай партыі. Яе чальцоў падазраюць у спробе ўзлому сыстэмы рэгістрацыі выбарнікаў штату. Пра гэта паведамляе CNN.
Паводле зьвестак тэлеканалу, улады штату не прадставілі ніякіх доказаў верагоднай хакерскай атакі. Мясцовае аддзяленьне Дэмакратычнай партыі ўсе абвінавачваньні адпрэчвае і абвінавачвае дзяржсакратара ў перавышэньні паўнамоцтваў.
У офісе дзяржсакратара Джорджыі ўдакладнілі, што ўцечкі пэрсанальных дадзеных не было.
Прамежкавыя выбары ў Кангрэс ЗША пройдуць 6 лістапада. Грамадзяне абяруць 435 чальцоў Палаты прадстаўнікоў, 35 сэнатараў, а таксама больш за шэсьць тысяч заканадаўчых органаў у штатах.