У Новай Каледоніі сёньня праводзіцца рэфэрэндум па пытаньні аб дзяржаўнай незалежнасьці ад Францыі, паведамляе Бі-бі-сі.
Плебісцыт ініцыяваны мясцовымі сэпаратыстамі — прадстаўнікамі карэнных народаў. Галасаваньне завяршылася ў 10 гадзін раніцы па менскім часе. Яго вынікі абвесьцяць у бліжэйшыя гадзіны.
Большасьць апублікаваных перад галасаваньнем сацапытаньняў паказвалі на тое, што перамогуць прыхільнікі знаходжаньня тэрыторыі ў складзе мэтраполіі.
Новая Каледонія далучана да Францыі ў 1853 годзе. Эканоміка рэгіёну грунтуецца на здабычы нікелю, турызьме і фінансавых субсыдыях ад Францыі.
Штогод францускія ўлады накіроўваюць на тэрыторыю ў Ціхім акіяне з насельніцтвам 275 тысяч чалавек 1,5 мільярда даляраў. Новая Каледонія зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэньнем Францыі з асаблівым статусам.
У апошні раз рэфэрэндум аб незалежнасьці Новай Каледоніі ад Францыі праводзіўся ў 1998 годзе, але меў адмоўны вынік.