Зборную Арабскіх Эміратаў будзе трэніраваць беларускі хакеіст

Былы нападнік зборнай Беларусі Арцём Сянькевіч стаў галоўным трэнэрам зборнай ААЭ па хакеі, паведамляюць мясцовыя СМІ.

36-гадовы Арцём Сянькевіч — шматкратны чэмпіён Беларусі і ўладальнік Кубку Беларусі, а таксама Кантынентальнага Кубку. Апошнія два сэзоны ён узначальваў «Гомель-2», які стаў пераможцам вышэйшай лігі Беларусі.

У Эміратах ён таксама будзе трэніраваць мясцовы клюб «Штормс» і дапамагаць у працы зь дзецьмі.