У цягніку Менск — Баранавічы забіла токам памочніка машыніста

Сьледчыя шукаюць абставіны сьмяротнага траўмаваньня памочніка машыніста пасажырскага цягніка, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Берасьцейскай вобласьці Дзьмітры Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся 27 кастрычніка прыкладна ў 19.50 на ўчастку паміж прыпынкамі пунктамі Ліпа і Хвоева. Памочнік машыніста цягніка рэгіянальных ліній эканом-клясы злучэньня Менск — Баранавічы праводзіў плянавы агляд электрашчытавой вагона і атрымаў удар токам.

Траўма для 21-гадовага маладога чалавека стала сьмяротнай. Баранавіцкі міжраённы аддзел Сьледчага камітэта праводзіць праверку.