Выбух у жлобінскім шматпавярховіку: пацярпелі 2 чалавекі

Ілюстрацыйнае фота

27 лістапада ў шматкватэрным доме Жлобіна адбыўся выбух газы, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях. Пацярпелі два мужчыны, гаспадары двух кватэраў.

У пацярпелага 1993 году нараджэньня апёкі 1-3 ступеняў (20% цела), у мужчыны 1990 году нараджэньня рана галавы і чэрапна-мазгавая траўма.

Супрацоўнікі МНС эвакуявалі 19 чалавек, зь іх 5 дзяцей. Ніхто не пацярпеў.

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за наўмыснае зьнішчэньне ці пашкоджаньне маёмасьці, зьдзейсьненае грамадзканебясьпечным спосабам. Паводле ч. 2 арт. 218 за такое злачынства пагражае 3-10 гадоў турмы. Падазраваныя не называюцца.