Старшыня Пухавіцкага райвыканкаму, а таксама шэраг іншых асобаў, якіх Сьледчы камітэт не называе, падазраюцца ў карупцыйных злачынствах.
Галоўнае ўпраўленьне расьсьледаваньня злачынстваў у сфэры арганізаванай злачыннасьці і карупцыі цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту завяло крымінальную справу ў дачыненьні старшыні Пухавіцкага райвыканкаму Сяргея Ленкаўца, паведамляе Telegram-канал Сьледчага камітэту.
Крымінальная справа заведзеная на матэрыялах Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў.
Падазраваных затрымалі і зьмясьцілі пад варту. Сьледчыя высьвятляюць абставіны супрацьпраўнай дзейнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы кіраўнік жодзінскага гарвыканкаму Юры ШарыГэта ўжо другое затрыманьне чыноўнікаў за тыдзень. У ноч на 22 кастрычніка таксама быў затрыманы кіраўнік жодзінскага гарвыканкаму Юры Шары. Меркаванай прычынай магло стаць злоўжываньне службовым становішчам. Чыноўнік нібыта мог выкарыстоўваць ва ўласных патрэбах працу людзей, аформленых у якасьці супрацоўнікаў гарадзкой ЖКГ.