Макей пракамэнтаваў скептычныя заўвагі з нагоды ўвядзеньня формы для паслоў

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей лічыць, што прапанаванае для амбасадараў і пасланцаў форменнае адзеньне выглядае прыгожа і элегантна.

Такое меркаваньне ён выказаў, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БелТА, падчас наведваньня замежнымі дыпляматамі 120-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня.

Аляксандар Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ аб афіцыйнай геральдычнай сымболіцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, нагрудных знаках і форменным адзеньні.

Паводле слоў міністра Макея, такая практыка існуе ў многіх краінах. Форма для амбасадараў і пасланцаў будзе выраблена ў бліжэйшыя месяцы, цяпер як раз ідзе праца з канкрэтнымі вытворцамі. Уладзімір Макей упэўнены, што яна атрымаецца прыгожай і элегантнай.