Пры выбуху на заводзе піратэхнікі каля Гатчыны загінуў грамадзянін Беларусі

Загінулі 4 чалавекі, тры грамадзяніна Расеі і грамадзянін Беларусі. Выбух на заводзе па вытворчасьці піратэхнікі «Авангард» у Ленінградзкай вобласьці Расеі адбыўся ў пятніцу днём. Заведзеная крымінальная справа.

Ратавальнікі разабралі за ноч больш за 80% завалаў на месцы выбуху, які прагрымеў у цэху завода «Авангард» у вёсцы Малыя Колпаны блізу горада Гатчына Ленінградзкай вобласьці Расеі.

«Пацьверджаны загінулы: мужчына, як мяркуецца, грамадзянін Рэспублікі Беларусь», — паведамілі ў прэс-службе ўрада Ленінградзкай вобласьці.

Выбух на заводзе па вытворчасьці піратэхнікі «Авангард» адбыўся ў пятніцу днём. Заведзеная крымінальная справа.

Справу завялі па артыкуле "«Парушэньне правілаў бясьпекі на выбухованебясьпечных аб’ектах, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць двух альбо больш асобаў» Крымінальнага кодэксу РФ.

У якасьці вэрсіі разглядаецца парушэньне тэхналягічнага працэсу пры вытворчасьці піратэхнічнай прадукцыі. Затрыманы галоўны інжынэр завода.