Зранку 19 кастрычніка сэрвісу «Работа.Tut.by» невядомыя прыслалі некалькі лістоў з пагрозамі падрыву будынку. Пагражалі «выбухам будынка на Дзяржынскага» — гмаха, у якім месьцяцца ня толькі офісы Tut.by, але і шмат іншых кампаніяў.
Каля 10 гадзінаў раніцы ў офісах пачалі працаваць праваахоўнікі, супрацоўнікі Сьледчага камітэту і крыміналісты, кіноляг з сабакам: праводзяцца праверка па факце пагрозаў і выяўленьне асобы іх аўтара. Эвакуацыі не было, піша Tut.by.
Пазьней міліцыя паведаміла, што высьветліла асобу падазраванага. Гэта 30-гадовы жыхар Менску, які ў 2016 годзе ўжо раней быў судзімы за загадзя ілжывае паведамленьне аб небясьпецы (паводле артыкулу 340 КК РБ). Мужчына затрыманы. У ГУУС Менгарвыканкаму дадалі, што на месца прыяжджала сапёрна-піратэхнічная група, выбухованебясьпечных рэчываў у офісе яна ня выявіла.