Каля 10 чалавек маглі загінуць у выніку выбуху ў політэхнічным каледжы ў Керчы. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы.
Крыніца ў апэратыўным штабе на месцы выбуху удакладніла «Інтэрфаксу», што ў выніку выбуху «папярэдне 50 чалавек пацярпелі, зь іх 10 загінулі».
Прычынай выбуху ў каледжы стала неўстаноўленае выбуховае прыстасаваньне, паведамляе РБК са спасылкай на Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі разглядаюць вэрсію пра тэракт ў каледжы.
Іншая крыніца паведаміла агенцтву, што на месца здарэньня прыбыла аварыйна-газавая служба. Выданьне «Керч Інфа» піша, што ў будынку выбухнуў газ. Пры гэтым у прэс-службе прадпрыемства «Крымгазсети» заяўляюць, што аб’ект не газіфікаваны, але ў ім маглі быць запасы газу ў балёнах.
Афіцыйнай інфармацыі пра прычыны выбуху і колькасьці пацярпелых няма. Керчанскім СМІ апублікавалі фатаграфіі з месца выбуху ў каледжы.