У Віньніцкай вобласьці ў аўторак, 16 кастрычніка, разьбіўся зьнішчальнік Су-27 узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведамляе Мінабароны краіны.
Самалёт выконваў вучэбна-баявы палёт.
Пошукава-выратавальная група выявіла на месцы падзеньня самалёта целы двух пілётаў, паведамляе Генэральны штаб Украіны.
У гэтым рэгіёне Украіны цяпер праходзяць сумесныя з NATO буйнамаштабныя вучэньні «Чыстае неба — 2018». У манэўрах прымаюць удзел дзясяткі самалётаў, верталётаў, а таксама тысячы вайскоўцаў з Украіны і дзевяці краін NATO, уключаючы ЗША і Вялікабрытанію.