У Кёльне вызвалілі закладніцу, якую ўтрымлівалі на вакзале

Эвакуаваныя з Кёльнскага вакзалу пасажыры

У Нямеччыне на чыгуначным вакзале гораду Кёльн паліцыя ў панядзелак затрымала чалавека, які захапіў закладніцу.

Падчас аперацыі ён быў сур’ёзна паранены. Закладніца атрымала лёгкія раненьні, яе жыцьцё па-за пагрозай.

Падрабязнасці апэрацыі пакуль не вядомыя. Паведамлялася пра некалькі стрэлаў. У паліцыі гэтыя паведамленьні не пацьвердзілі і не абверглі. Матывы чалавека, які захапіў закладніцу, і яго асоба пакуль ня высьветленыя.

Паведамляецца, што зламысьнік утрымліваў закладніцу ў памяшканьні аптэкі ў будынку вакзалу. Вакзал і прылеглая тэрыторыя былі эвакуаваныя.